Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В период с 5 по 11 октября на территории Витебской области зарегистрировано 23 киберпреступления
Официально: Прямая телефонная линия в Витебской таможне пройдет 14 октября
Официально: Анатолий Сивко проведет в Миорах прием граждан
Официально: Анатолий Сивко проведет прием граждан в Дисне
Происшествия: Оршанская милиция задержала подозреваемых в краже
Звязваюць разам гераічнае мінулае, сёння і будучыню беларускай дзяржавы сцяг, герб і гімн Рэспублікі Беларусь. Урачысты рытуал ушанавання дзяржсімвалаў адбыўся 11 мая на плошчы Леніна ў райцэнтры.
Удзельнікі ўрачыстасці – кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, сілавога блока, моладзь і нераўнадушныя да лёсу сваёй краіны жыхары Міёршчыны.
Ведаць сімвалы сваёй дзяржавы, ставіцца да іх з павагай і гонарам – абавязак кожнага грамадзяніна. Яны адлюстроўваюць пераемнасць традыцый і адвечнае імкненне народа да міру і стваральнай працы.
Вядучыя нагадалі значэнне кожнага элемента. Чырвоны колер сцяга сімвалізуе мужнасць і энергію народа, зялёны – яго стваральную сілу і працавітасць. Нацыянальны арнамент увасабляе жыццёвую сілу зямлі. Герб адлюстроўвае духоўныя каштоўнасці народа. У промнях узыходзячага сонца бачны контуры тэрыторыі Беларусі, гэта сімвалы жыцця. Выява зямнога шара азначае, што мы жадаем міру ўсім краінам, мы мірныя людзі, але калі хтосьці парушыць нашы межы – будзем абараняць іх. Пра гэта нагадвае чырвоная зорка. Вянок з кветак і каласоў сімвалізуе ўрадлівасць зямлі-карміцелькі і працавітасць беларускага народа. Ім аддалі даніну павагі, разам праспявалі гімн.
Пра тое, што дзяржсімвалы адрозніваюць кожную суверэнную дзяржаву, расказаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук:
– Яны раскрываюць яго палітычную самастойнасць, шлях станаўлення і развіцця. Нашы дзяржаўныя сцяг, герб і гімн гавораць пра шматвекавую гісторыю беларускага народа, адлюстроўваюць яго гераічнае мінулае і міралюбнасць. У першых радках гімна сказана ўсё: мы беларусы – мірныя людзі. Любоў і павага да дзяржаўных сімвалаў – гэта прыязнасць пакаленням, якія стагоддзямі адстойвалі нашы суверэнітэт і незалежнасць, гэта наша пазіцыя, выказванне адносін да гісторыі незалежнай краіны. Няхай яны натхняюць нас на новыя здзяйсненні.
Школьнікі прынеслі клятву вернасці дзяржсімвалам Рэспублікі Беларусь, дзе абяцалі браць на сябе адказнасць за будучыню краіны, быць годнымі грамадзянамі, захоўваць мір і згоду, а калі спатрэбіцца, абараняць яе такжа самааддана, як нашы дзяды і прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Моладзь далучылася да акцыі «Ганаруся роднымі сімваламі». Пра мірную і незалежную Беларусь спявалі артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці Дар’я Каралькова і Дзіяна Лямеза.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.