04 Мая 2016

У Миорской СШ №2 посадили яблони в рамках акции "Цветы великой Победы"

gazeta
  • 531
Вясной самы час укараняць новае ў наваколлі. У праграме рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Кветкі вялікай Перамогі" школьная Маладзёжная палата (лепшыя вучні раёна) пасадзілі ля СШ №2 яблыні. Ім у гэтым дапамаглі, а некага і навучылі, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава.

Менавіта яблыні, бо іх квет побач з чырвона-зялёнай стужкай упрыгожвае сімвалічную бутаньерку. Ён сімвал чысціні, свежасці, вясны, адраджэння, новага жыцця. Разам з тым у народных славянскіх традыцыях яблыня сімвалізуе неперарыўную памяць, якая звязвае пакаленні. Такі сад у квецені адлюстроўвае ўраджайнасць, дабрабыт, дынамічнае развіццё, поспех суверэннай незалежнай Беларусі. 
За дрэўцы салодкіх пладоў вялікі дзякуй мясцоваму фермеру Уладзіміру Кашкуру. Будуць буяць побач з каштанавым гаем, пасаджаным дырэктарам СШ №2 Уладзіславам Кашкурам. Наступная высадка яблынь плануецца ля Дзісенскай школы.
 
Алена БАСІКІРСКАЯ. 

← Предыдущая

Как будет перекрыто дорожное движение на "Дожинки"

Назад к списку
Следующая →

"Региональное партнёрство" провело семинар-тренинг в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]