Авторизация
 

Летнік «Жывое цяпло» 22  жніўня ў “Мацейкавай сядзібе” ў Пераброддзі, дзе гаспадыняй з’яўляецца Галіна Уладзіміраўна Паўлоўская, было шматлюдна. Распачынаў працу летнік пад цудоўнай гаворачай назвай “Жывое цяпло”. Дарэчы, асобы, зацікаўленыя нацыянальнымі традыцыямі і іх працягам, збіраліся тут ужо ў другі раз.

Аграэкатурызм сёння развіваецца дастаткова актыўна. Аднак вельмі часта гэта камфортныя ўмовы з сучаснай мэбляй і інтэр`ерам, а чалавеку, які прыехаў з горада адпачыць, толькі свежае паветра і цішыня ці меладычны спеў птушак гавораць пра тое, што ён знаходзіцца на ўлонні прыроды.

Дзе адметнасць кожнага куточка Беларусі? Адыходзіць у нябыт?

Дакрануцца да сваёй гісторыі, паспрабаваць штосьці цікавае зрабіць самому, быць працягам традыцый і рамёстваў, якія раней перадаваліся з пакалення ў пакаленне, — вось мэта правя-дзення летніка, які, магчыма, стане міжнародным. У гэтым годзе ўдзел у ім прымала Таццяна Губерман з Латвіі, якая прадстаўляла рэкламны часопіс “Капітал-рэгіён”. Жартам яна сказала, што дадому не паедзе, пакуль  не навучыцца рабіць што-небудзь цікавае з воўны. З Віцебска наведаліся ў гэтыя маляўнічыя мясціны загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Генадзь Пятровіч Ісакаў, які распавядаў пра гісторыю мастацтва абласнога цэнтра і сучасны яго стан, і вядомы акварэліст Аляксандр Фёдаравіч Карпан. Адкрыццё распачалося выставай яго работ у двары сядзібы. Адметна, што выстаўляліся карціны мастака ў Германіі, Ірландыі, Расіі, Польшчы, Латвіі, знаходзяцца некаторыя і ў прыватных калекцыях у Аўстрыі, Англіі, Бельгіі, Грэцыі, Францыі і іншых краінах. Ён выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю на мастацка-графічным факультэце ВДУ. У першы ж дзень Аляксандр Фёдаравіч правёў і майстар-клас па кампазіцыі і акварэльным жывапісу.

Летнік «Жывое цяпло»
Па валянню з воўны прыгожых рэчаў майстар-клас праводзіла майстрыха з Мінска Наталля Ермалінская. Рабіць шапкі для лазні, дыванкі і нават упрыгожванні — ваўняныя пацеркі, — праца дастаткова карпатлівая, але колькі радасці і асалоды адчувае той, хто па прыкладу настаўніцы зробіць штосьці карыснае і патрэбнае. Дарэчы, у мінулым годзе восенню вырабы, над якімі працавалі на працягу мінулага летніка, на выставе ў Мінску былі адзначаны дыпломам, а прадстаўніца ініцыятыўнай групы па ўстойліваму развіццю Пераброддзя Ірына Уладзіміраўна Палякова ўзнагароджана за “цуды сваімі рукамі”.

 

Удзел у навучанні валянню прымала шаноўная госця з Латвіі Таццяна Губерман, а таксама запрошаныя гаспадыні з агратурыстычных сядзіб Браслаўскага і Расонскага раёнаў, члены ініцыятыўнай групы па ўстойліваму развіццю і іншыя зацікаўленыя асобы.

На адкрыцці свята прысутнічалі і выступалі таксама дырэктар “Белаграпрамбанка” Ала Сцяфанаўна Дуброўская, ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама — Алег Генадзьевіч Краўчук, які курыруе праграму па падтрымцы развіцця рэгіёнаў, народныя мясцовыя майстры: сям’я Чарняўскіх — Баляслаў Часлававіч і Галіна Іосіфаўна з сынам Міхаілам, спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Людміла Анатольеўна Вішнеўская, старэйшына Пераброддзя Георгій Феафанавіч Іваноў і член ініцыятыўнай групы Ірына Уладзіміраўна Палякова.

                                                                                             

Пра тое, чаму навучыліся за тыдзень летніка мясцовыя зацікаўленыя асобы і госці, чытайце пазней.

 

На здымках: Майстар-клас праводзіць А. Ф. Капран;  выступае Т. Губерман з Латвіі.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 829
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 703
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 52 922
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 058
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 621
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2019
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2019
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Минплита ИЗОРОК Прайс-лист на 17.04.2013. Пенопласт Экструзионный пенополистирол Гидроизоляционные материалы Паро-гидрозащитные пленки Геотекстиль Typar Минплита ИЗОРОК Техническая изоляция трубопроводов.