Авторизация
 

У кніг пра вайну шмат чытачоў

В книг о войне много читателей Вынікі літаратурна-патрыятычнай акцыі "Прачытай кнігу пра вайну — стань бліжэй да подзвігу", што праходзіла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы з 22 красавіка па 8 мая і складалася з розных мерапрыемстваў, падвялі напярэдадні Дня Перамогі.  

 

Сярод чытачоў бібліятэкары вызначылі тых, хто з пачатку года прачытаў больш твораў на ваенную тэматыку. Такіх аказалася нямала, а ў лік прызёраў трапіла 7 аматараў кніг пра вайну. Гэта Рамуальд Пятровіч Нікалаёнак, Аляксандр Міледзевіч Шаўчонак, Валерый Міледзевіч Шаўчонак, Віктар Арцем'евіч Грыгор'еў, Васіль Васільевіч Барчук, Аляксандр Данатавіч Лагун, Алег Віктаравіч Рубанік. Ім уручаны памятныя прызы, закладкі з рэкламай сучасных твораў пра вайну, буклеты "І ў памяці, і ў кнігах назаўсёды", у якіх змешчаны анатацыі да кніг-юбіляраў на ваенную тэматыку. Яшчэ адзін бонус — права выбраць у камерцыйным фондзе адну з кніг бясплатна.
— Як правіла, жанчын тэма вайны не вельмі цікавіць. Таму не дзіўна, што пераможцамі чытацкага спаборніцтва сталі менавіта мужчыны. Іх узрост — ад 30 да 50 год. Большасць аддавала перавагу сучасным творам ваеннай тэматыкі, але не заставалася па-за ўвагай і класіка, — расказвае загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Наталля Калеснік. — Чытачы былі прыемна здзіўлены падарункамі і ўзрадаваліся магчымасці бясплатна пачытаць любую камерцыйную кнігу. Такія акцыі стымулююць цікавасць да чытання. Думаецца, што мерапрыемства атрымала пэўны рэзананс сярод кнігалюбаў.
Падчас акцыі закладкі для кніг атрымлівалі ў падарунак і іншыя наведвальнікі бібліятэкі. Буклеты, з якіх можна даведацца пра ўзрост некаторых класічных твораў беларускіх аўтараў пра вайну, уручалі ў апошні дзень мерапрыемства. Можа быць, у кагосьці ўзнікла жаданне яшчэ раз перачытаць дакументальныя аповесці Святланы Алексіевіч "У войны не женское лицо", якая ўжо 30 год не губляе папулярнасці, ці "Я з вогненнай вёскі" Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка, складзеную з успамінаў сведкаў вайны 40 год таму.


Шырокі выбар твораў на ваенную тэму прадстаўлены на выставе "Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской". Класіка, сучасны погляд на вогненнае ліхалецце, энцыклапедычныя звесткі, відэафільмы — кожны, каго цікавіць тэма Вялікай Айчыннай вайны, знойдзе твор ці кіно на свой густ.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 694
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 85 054
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 475
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 774
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 544
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 671
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 июня 2020
Григорий, Иван, Никита, Степан, Федор, Ксения, Семен

Именины 5 июня 2020
Адриан, Александр, Алексей, Андрей, Борис, Василий, Геннадий, Даниил, Дмитрий, Иван, Игнатий, Константин, Леонтий, Михаил, Никита, Петр, Роман, Севастьян, Федор, Евдокия, Мария, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта