Галоўная > Здароўе > Стоп-спайс

Стоп-спайс


7-05-2013, 11:19. размясціў: gazeta

Спайс — травяная сумесь, у склад якой уваходзяць сінтэтычныя рэчывы, а таксама расліны з псіхатропным дзеяннем. З'явілася яна ў пачатку ХХІ стагоддзя ў Еўропе, яе прадавалі пад выглядам духмянасцяў.

 

Склад спайсу не такі бяскрыўдны, як здаецца на першы погляд, хаця прадаўцы робяць упор на яго раслінным паходжанні. Мы прывыклі лічыць, што ў прыродзе няма шкодных для чалавека траў, аднак расліны, якія ўваходзяць у сумесь, зусім не карысныя. У іх утрымліваюцца вельмі моцныя галюцынагенныя рэчывы, якія адмоўна ўплываюць на арганізм.

 

Не падазраючы аб тым, што такое спайс, людзі радаваліся яго расслабляльнаму дзеянню. Паколькі з лёгкіх яд пранікае ў кроў, удар прыходзіцца на ўвесь арганізм у цэлым. Большую частку ўсмоктвае ў сябе пячонка. Рэзка звужаюцца капіляры галаўнога мозга, яны імкнуцца не дапусціць наркотык да "цэнтральнага працэсара", у выніку мозг дрэнна забяспечваецца кіслародам і пачынаюць адміраць нервовыя клеткі. Працэс суправаджаецца адчуваннем лёгкасці, якое так падабаецца падлеткам.

 

Страшнае ўздзеянне наркотык аказвае на палавую сістэму і на сардэчна-сасудзістую. Нярэдка ў аматараў сумесі рэзка і знянацку павышаецца артэрыяльны ціск, што можа прывесці да лятальнага зыходу. Пры рэгулярным спажыванні спайса хутка выпадаюць валасы. Уплывае сумесь і на псіхіку, выклікае залежнасць і прывыканне, што суправаджаецца "ломкай". Пры перадазіроўцы могуць узнікнуць цяжкія псіхозы, калі чалавек уяўляе небяспеку для сябе і акружаючых. Вядома нямала выпадкаў самазабойстваў і злачынстваў на глебе наркатычнага ап'янення ад курыльных міксаў.

 

У чалавека, які ўжывае спайс некалькі месяцаў, узнікаюць дакучлівыя суіцыдальныя думкі і галюцынацыі. З цягам часу з'яўляецца патрэба ў больш моцным наркотыку.

У спайса шмат гатункаў. Каб атрымаць больш яркі эфект, інгрыдыенты некаторых відаў сумесі прапітваюць сінтэтычным канабіёідам, а ён наносіць арганізму яшчэ большую шкоду.

 

У наш час шкода спайсу не выклікае сумненняў, яго ўздзеянне параўнальна са спажываннем цяжкіх наркотыкаў. Нядаўна сумесі сталі папулярнымі дзякуючы даступнасці, лягальнасці і выразнаму наркатычнаму эфекту.

 

Убачыўшы на экране манітора прыгожую ўпакоўку сумесі, прачытаўшы экзатычны састаў, маладым людзям трэба падумаць, перш чым паспрабаваць, пра тое, што знаходзіцца ўнутры!

 

С. СКАВАРОДКА, мікрабіёлаг.

 


Вярнуцца назад