Погода в Миорах утро  +9 ° ...+22 ° ветер С-В  2-4 м/с Курс НБРБ 8210 10400 261,5 Главная Private Messages Search Search
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
Падпіска на раённую газеты Міёрскія навіны
 
Обращаем Ваше ВНИМАНИЕ! С 9.11.2011 автобус на Минск в 7.20 ходит только по сб. и вс. подробности (02152)4-11-72
Навигация на сайте:
Сайт Раённай газеты "Міёрскія навіны" » Эканоміка і права » «Не переступай закон»
Поиск:
Рубрыкі
Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Рознае...
Архив новостей
Травень 2012 (81)
Красавік 2012 (107)
Сакавік 2012 (161)
Люты 2012 (115)
Студзень 2012 (139)
Снежань 2011 (112)
 
Календарь
«    Травень 2012    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Праздники


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта



 
 
6-01-2012, 14:53 Эканоміка і права  ] • «Не переступай закон»   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

“Не пераступі закон”

«Не переступай закон» 14 снежня ў зале раённага суда праводзіўся “круглы стол” “Не пераступі закон”. Ужо сама атмасфера судовай пабудовы, бясспрэчна, узмацняла эфект мерапрыемства. Аднак сапраўднай кульмінацыяй паслужылі выступленні траіх асуджаных. Асаблівым дарам моўных зносін з аўдыторыяй валодаў першы з іх, што здолеў закрануць за жывое — інтанацыяй, трапнымі словамі, глыбінёй раскаяння. Ашаламляльны эфект падцвердзіўся дружным выбухам апладысментаў. Пачулі, зразумелі, усвядомілі...

 

Аднак аб усім па парадку. Адназначна — гэта было найэфектыўнейшае, наймацнейшае прафілактычнае мерапрыемства з тых, якія праводзіліся апошнім часам. Асноўным ініцыятарам “круглага стала” з’явіўся начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу №13 УДВП МУС па Віцебскай вобласці Валерый Аляксеевіч Гуцалюк, які першапачаткова выказаў сваю прапанову аб правядзенні такога мерапрыемства намесніку старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вользе Казіміраўне Чапулёнак.

 

У выніку ідэя рэалізавалася. Перад школьнай аўдыторыяй, дзе знаходзіліся таксама схільныя да правапарушэнняў дзеці і падлеткі, выступілі адказныя работнікі, якія ў даступнай форме тлумачылі пра вынікі супрацьпраўных дзеянняў, дапамагалі зразумець небяспеку неабдуманых учынкаў, асэнсаваць пачутае і зрабіць свае высновы.

Аб справах і адказнасці непаўналетніх пры ўчыненні імі адміністрацыйных парушэнняў гаварыў участковы інспектар ІСН РАУС Андрэй Міронавіч Ільніцкі.

Што чакае падлеткаў, калі тыя дапусцілі грамадска небяспечныя дзеянні, пра крымінальны кодэкс РБ нагадаў суддзя Вадзім Аляксандравіч Драбышэўскі.

 

Пра тое, як належыць клапаціцца пра ўласную маёмасць, у тым ліку пра мабільныя тэлефоны, што часта становяцца аб’ектамі крадзяжоў, пра сакрэтнасць нават ад сяброў ПІН-кода пластыкавых картак і пра многае іншае папярэджвалі юных удзельнікаў “круглага стала” старшыня раённага суда Наталля Яўгенаўна Грыгор’ева і намеснік старшыні КСН Вольга Казіміраўна Чапулёнак.

 

«Не переступай закон» Н. Я. Грыгор’ева нагадала яшчэ шэраг непрыемных сітуацый, у якія траплялі непаўналетнія. У выніку сорам і матэрыяльныя выдаткі цярпелі іх бацькі, а ўкрадзеныя рэчы вярталіся законным уладальнікам.

Сорамна было чуць свае прозвішчы некаторым яшчэ надта маладым людзям, канстатаваліся прычыны, што падахвочвалі да непрыгожых учынкаў.

— Жыццё адно, — даводзіў юным слухачам начальнік папраўчай установы В. А. Гуцалюк, — а таму неразумна азмрочваць яго алкаголем і наркотыкамі, якія ў сваю чаргу правакуюць на злачынствы. У выніку лепшыя гады даводзіцца праводзіць у няволі, быць адлучаным ад цікавага, паўнацэннага жыцця, што віруе па той бок кратаў.

 

— Я нікога не хачу вінаваціць, мне сорамна за свае ўчынкі,—пачаў хударлявы мужчына-асуджаны. — У няволі я правёў каля 20 гадоў. Без мяне выраслі мае дзеці. З-за мяне падарваў сваё здароўе дарагі мне чалавек — маці. Боль і пакуты я даставіў родным людзям. Не паўтарыце маіх памылак. Я пачаў у 14 гадоў з крадзяжоў, вастрыня адчуванняў засмоктвала мяне бы ў багну. Адно злачынства змянялася другім. Вось гэтая вастрыня пачуццяў захапляла і суправаджала мяне да апошняга.

 

Усе мы калі-небудзь мяняемся. Змяненні наступілі і ў маім усведамленні, юная гарэзлівасць закончылася. Я не маю ні сям’і, ні шчасця, ні матэрыяльных даброт. Я ўсё згубіў у турмах ды калоніях.

Не трэба вінаваціць работнікаў міліцыі, іншых службовых асоб. Яны змагаюцца, перавыхоўваюць такіх як я. Ім трэба сказаць “дзякуй” за гэта.

 

Чаму я такі? Не ведаю. У мяне вельмі добрая, правільная маці, якая займала высокую пасаду ў навучальнай установе. Усе мае родныя ніколі не былі судзімыя, я адзін такі вырадак.

У нашай сям’і не ўжывалі алкаголь, клапаціліся пра мяне, выхоўвалі далікатна, тлумачылі. І што?! А ў доме насупраць бацькі пілі, вялі амаральны лад жыцця, а дзеці выраслі там добрыя, не такія як я. Не заўсёды вінаваты бацькі-алкаголікі.

Ваша жыццё ў вашых руках, — пераконваў ён сцішаную аўдыторыю, пранізліва гледзячы ў шырока раскрытыя вочы на юных тварах. А калі закончыў, — у напружанай цішыні нечакана выбухнулі апладысменты — гучныя, дружныя, што страсянулі ад задумення, вярнулі ў рэальнасць.

 

Пераканаўча выступалі і наступныя двое асуджаных, у якіх крымінальная біяграфія пачалася таксама з 14 гадоў.

Яны гаварылі, што стаўшы зняволенымі, умомант страцілі ранейшых сяброў, многія ад іх адвярнуліся.

 

— Засталіся толькі бацькі, якім мы патрэбны заўсёды, якія нас працягваюць любіць, — казаў малады асуджаны. Ён шкадаваў, што звязаўся з дрэннай кампаніяй, што ўжываў алкаголь. Хлопец марыць хутчэй вярнуцца дадому, назаўсёды забыцца пра чорныя дні ў сваёй біяграфіі, каб ніколі не паўтарыць іх.

Шмат гучала шкадаванняў, раскайванняў, бо ўмовы знаходжання ў няволі спрыяюць шматлікім захворванням, апусташэнню душы і свядомасці.

— Лепш туды не трапляць ніколі, — адзначалася ў кожным выказванні. — Запомніце гэта, не псуйце сабе жыццё, не траўміруйце душы родных людзей, любячых вас.

 

Закончылася пасяджэнне на аптымістычнай ноце. Першы сакратар РК ГА БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур расказала пра шматлікія магчымасці, якія прадастаўляе дзяржава маладым людзям. Рэалізаваць свае здольнасці і таленты юнакі і дзяўчаты могуць у розных накірунках. Займацца спортам, удасканальваць майстэрства, удзельнічаць у захапляючых спаборніцтвах і перамагаць — рэальна ва ўмовах нашага раёна. І гэтыя магчымасці разумна скарыстаць, каб адчуваць задавальненне і асалоду ад жыцця. Каб быць шчаслівымі.

 

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.


 (галасоў: 1)

 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Другие новости по теме:


Комментарий #1 написал: masterr1   |   23 студзеня 2012 21:49   |   Зарегистрирован: 23.01.2012   |   ICQ: 607-964-555   |  
   


Группа: Посетители
Публикаций: 0
Комментариев: 1
очередная показуха, вот какие мы хорошие- мягко стелим но твёрдо спать
 
Информация
 
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
 
   
Панель управления
Надвор'е ў Міёрах
Реклама
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
 
Опросы
Что необходимо, чтобы Миоры стал более комфортными для его жителей, интересными для гостей?

Навести порядок в каждом дворе
Обустроить места отдыха
Озеленить жилые микрорайоны
Построить спортивные объекты
Стилизовать микрорайоны

 
Гости стран
free counters
Популярные статьи
» День здоровья
» Радовница
» Гордимся и помним
» Весенние ярмарки
» Мурашовы из Курилович
» День призывника
» Легкоатлетический крос
» "Переживаешь за каждого"
» Умер Владас Петрайтис
» На обновлении линий связи
 
 

Главная Правила Статистика Обратная связь
Счётчик тИЦ PR Яндекс.Метрика
Миорский Райисполком
2010-2012 © редакция газеты "Миорские новости"
Разработка и поддержка сайта Elizar