Галоўная задача, пастаўленая перад працаўнікамі вёскі на раённым семінары, які адбыўся 28 сакавіка на базе ААТ «Міёрскі райаграсервіс»,—паспяхова правесці вясенне-палявую кампанію і закласці добрую аснову пад будучы ўраджай. Пры гэтым важна ўлічыць многія фактары, кожны з якіх забяспечвае прыбаўку ўраджаю.
Ці бачылі вы жанчын, якія з дня ў дзень шчыруюць на трактары? Упэўнена, многія сталыя людзі, ды і сённяшнія маладыя дадуць адмоўны адказ. Вось і Зінаіда Анісімаўна Філіпава, якая жыве ў Пад’ельцах, кажа, што такая з’ява вельмі рэдкая. Але менавіта гэтая жанчына сама здзівіла многіх і незвычайным жыццёвым выбарам — 20 гадоў адкалясіла на палетках калгаса «Парыжская камуна» (зараз ААТ «Пад’ельцы») за рулём «Беларуса»...
Выконваючы абавязкі дырэктара ВУПКУ “Міёрскі” В. Д. Міхалкіў у дакладзе на справаздачным сходзе неадназначна ацаніў дасягненні гаспадаркі за мінулы год: прадукцыі атрымана на 9,3 мільярда рублёў пры змяншэнні на 4,2%. Хаця пры гэтым збор зерня ў свірнавай вазе павялічыўся на 1037 тон і ўраджайнасць вырасла на 4 цэнтнеры з гектара.
Уладзімір Уладзіміравіч Глебка, які працуе на МТЗ-82, першым у ААТ «Сіцькова» выехаў на поле з агрэгатам СПУ-6. Ва ўрочашчы Вусце на 100 гектарах пшаніцы ён падсеяў насенне канюшыны. А ўсяго ў гаспадарцы сёлета плануецца заняць травамі, якія «лягуць» пад яравыя і азімыя культуры, 540 гектараў.
Галоўны заатэхнік ААТ “Пад’ельцы Вера Генадзьеўна Жойдзік працуе ў сельскай гаспадарцы 45 гадоў, а заўтра ёй споўніцца 62. Гэта цудоўная жанчына вырасціла дваіх сыноў — Васіля і Сяргея, мае ўжо ўнучку і ўнука. Некалькі год таму гаспадарка выдзелілі яе сям’і новы дом.
У справаздачным дакладзе дырэктар філіяла “Цітова” ААТ “Міёрскі камбікормавы завод” М. В. Сцяпанава падкрэсліла адметнасць сваёй гаспадаркі. Яна — буйнейшая ў раёне і заняла першае месца па выніках 2011 года сярод сельгаспрадпрыемстваў, мае самую высокую шчыльнасць жывёлы (80 галоў на 100 гектараў сельгасугоддзяў). Сярод лепшых паказчыкаў — аддача зямлі, прадукцыйнасць працы і іншае.
Усё жыццё Генрык Іосіфавіч Пілецкі працуе ў сельскай гаспадарцы, бездакорна выконвае абавязкі ветспецыяліста на свінагадоўчым комплесе “Павяцце”. Толькі самыя добрыя словы давялося пачуць пра яго ад калег, аднавяскоўцаў, якія, дарэчы, і сталі ініцыятарамі напісання гэтага артыкула, бо лічаць, што ветурач спаўна заслужыў павагу.
Многія імкнуцца скарыстацца водпускам летам. А вось перадавы механізатар ААТ “Гвардзейскі”, чатырохразовы ўдзельнік рэспубліканскіх “Дажынак” Дзмітрый Лакотка заўсёды адпачывае зімой, калі замірае прырода і здаецца, што само жыццё прыпыняе імклівы бег.
Сельгаспрадпрыемствы раёна ведаюць прагнозныя паказчыкі свайго развіцця на гэты год, структуру пасяўных плошчаў, умовы гаспадарання. Але і ў такіх умовах абарона мерапрыемстваў па выкананні вытворчых паказчыкаў далёка не фармальны акт.