На гарадскім стадыёне райцэнтра прайшоў лёгкаатлетычны крос на прызы газеты “Міёрскія навіны” і аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Прынялі ўдзел у ім каманды з гарадскіх школ №1, №2 і №3; з сельскіх — Дварнасельскай, Туркоўскай і Чапукоўскай сярэдніх, Мілашоўскай базавай. Праверыць вытрымку і выявіць лепшых бегуноў у трох узроставых падгрупах з’яўлялася асноўнай мэтай спаборніцтваў.
18 красавіка на базе спарткомплексу “Атлант” прайшлі спаборніцтвы дапрызыўнікоў “Абаронца Айчыны” па летнім мнагабор’і. Арганізатарамі іх з’яўляліся аддзел адукацыі, ДЮСШ і райваенкамат. Хлопцы паказвалі сваю фізічную падрыхтоўку ў чатырох нарматывах: бег на 100 і 3000 м, падцягванне, кіданне гранаты. Падлічваліся камандныя і асабістыя паказчыкі.
26 і 28 красавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе праводзіліся спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод падлеткаў па месцы жыхарства. Прымалі ўдзел у іх хлопцы і дзяўчаты 14-17-гадовага ўзросту.
21 красавіка ў ФСК “Атлант” праходзілі спаборніцтвы па летнім мнагабор’і асобна сярод сельскіх і гарадскіх калектываў фізічнай культуры.
Жанчыны выступалі ў бегу на 100 і 400 метраў, скакалі ў даўжыню з месца, выконвалі практыкаванне на згібанне і разгібанне рук ад гімнастычнай лаўкі, у мужчын — бег на 100 і 800 м, падцягванне на перакладзіне і таксама скачкі ў даўжыню з месца.
19 і 20 красавіка ў Віцебску прайшло першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод вучняў ДЮСШ 1998-1999 гадоў нараджэння. Удзельнічала ў ім і каманда з Міёршчыны. Пашчасціла з усіх толькі Раману Валынцу з Язненскай СШ, які заняў трэцяе месца ў штурханні ядра. Дарэчы, восенню мінулага года ён таксама заняў на падобных спаборніцтвах трэцюю пазіцыю ў гэтым жа відзе спорту, сёлета—пацвердзіў стабільны вынік.
У канцы красавіка на выездзе прайшоў турнір па футболе "Вясеннія ластаўкі" на прызы ФК ПМЦ "Паставы". Удзельнічалі ў ім каманды хлопчыкаў 2001-2002 гадоў нараджэння. З Міёраў — гэта выхаванцы Валянціна Уладзіміравіча Шумілава, трэнера ДЮСШ.
22 красавіка ў Мінску прайшоў чэмпіянат рэспублікі па баявым каратэ кіокушынкай до сярод юнакоў. Удзельнічала шмат хлопцаў з розных гарадоў Беларусі ў дзвюх узроставых групах: 14-15 гадоў і 16-17. Сустрэчы праводзіліся па алімпійскай сістэме і ацэньвалі іх дзве каманды прафесійных суддзяў.
У ФСК "Атлант" 31 сакавіка адбыўся міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд. Акрамя тых, хто звычайна да нас прыязджалі на спаборніцтвы восенню і вясной, — Верхнядзвінск, Шуміліна, Віцебск, на гэты раз завітала і расійская каманда з Пскова.
На Міёршчыне нямала магчымасцяў загартоўваць арганізм. У спартшколе тры аддзяленні: футбол, валейбол і лёгкая атлетыка. У раёне па гэтых накірунках займаецца 26 груп. Акрамя спартзалы ДЮСШ у Міёрах, вучні школ наведваюць трэніроўкі ў Язне (трэнер М. І. Бахір), Цвеціне (У. У. Сівіцкі), Туркове (А. Я. Лапіцкі), Пераброддзі (А.М. Мамонаў), Павяцці (С. І. Урублеўскі), Чапуках (В. У. Маскалёў), Узмёнах (С. А. Сцепулёнак). У Дзісне выкладаюць І. І. Гіржда, С. І. Гіржда і В. К. Булаўскі, а ў Міёрах—А. С. Грыгаровіч, В. В. Богуш, В. У. Шумілаў, П. К. Сяліцкі, Г. С. Старавойтаў і У. В. Вішнякоў. Іх групы ўкамплектаваны па ўзростах і трэніруюцца з улікам заняткаў у школе ўдзень ці ўвечары.