9 мая перастала біцца сэрца каноніка капітулы катэдральнай, у мінулым з 1985 па 2000 гады — пробашча Міёрскай парафіі і дэкана, затым пробашча Слабодскай і Іказньскай парафій Браслаўскага раёна ксяндза Владаса Пятрайціса. Якраз у маі гэтага года павінна было споўніцца 30 год яго святарства.
В сей день мы празднуем Светлое Христово Воскресение, радуясь благой вести о Воскресшем Христе – Победителе смерти и ада. Своим Воскресением Христос попрал смерть, открыл путь в жизнь вечную, к блаженству бессмертия в раю. В сию Пасхальную ночь словами святого Иоанна Златоуста мы вновь подтверждаем победу жизни над смертью: "Где ти, смерте, жало? Где ти, аде, победа?"
Ибо Христос Сын Божий сошел на землю, пострадал за нас, претерпел распятие и смерть, и в третий день воскрес, и упразднил смерть, наполнив все дивным светом вечной жизни.
Думкі пераносяць нас сёння ў атмасферу, якая панавала амаль дзве тысячы гадоў таму. Нам становяцца блізкімі перажыванні Апосталаў, іх эмоцыі і памкненні. Тры гады разам з Хрыстом перамянілі іх жыццё. Яны пакінулі ўсё ў мінулым: сям'ю, працу, кар'еру, бо бачылі моц Хрыста.
У лютым у касцёле адзначаўся Дзень хворага. З гэтай нагоды вікарый Міёрскай парафіі ксёндз Аляксандр Півавар наведаў тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы. У фае сабраліся людзі, якія па волі лёсу на той момант апынуліся на бальнічным ложку. Разам з імі вітала святара і загадчыца аддзялення Таццяна Браніславаўна Шамрыцкая.
Кружыць лёгкі, чысты, асляпляльны сваёй белізною снег. Здаецца, ён засыпае беспрытульнасць і журбу, дорыць надзею на нешта значнае і светлае ў нашым жыцці. Напамінае, як казаў святар Мікалай Васільевіч Рунда, што жыць трэба годна, сумленна, па праўдзе. Вышэйшая воля ашчаслівіла цябе нечаканай радасцю — магчымасцю прыйсці ў гэты белы свет.
(Працяг) 1 студзеня 1921 года. Прыхаджане ў храме горача маліліся, дзякуючы Богу за збаўленне ад бед. Пачалося мірнае жыццё, хаця для многіх вельмі цяжкае: сем’ям пагарэльцаў трэба адбудоўвацца. Драўніны паспелі нарыхтаваць, некаторыя і зрубы паставілі. У многіх няма коней, кароў таксама вельмі мала. А яшчэ не хапае колаў. І ўсё ж народ не журыцца, а спадзяецца на свае сілы.
У чэрвені ў вёсцы Кілепава ўкралі коней, а калі Павел Данілавіч Міхнёнак пагнаўся за зладзеямі, то яны забілі яго выстралам са стрэльбы.
Свята Божага нараджэння ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах сустракалі вернікі асабліва. У гэты ж дзень на ўрачыстай святой імшы, якую служыў ксёндз-біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, дыяканскія пасведчанні склаў клерык Пінскай семінарыі Антон Лагунёнак, і 130 чалавек атрымалі сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання).
Дзеці праваслаўнай нядзельнай школы пры Міёрскім храме Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ў Валахерне падрыхтавалі цікавае тэатралізаванае прадстаўленне да свята Нараджэння Ісуса Хрыста, якое прадэманстравалі ў раённым Доме культуры.
Штогод на свята Богаяўлення вернікі імкнуцца запасціся святой вадой. Пра яе гаючыя ўласцівасці яшчэ у ІІІ стагоддзі ўзгадваў святы Іаан Златавуст. І вера людзей у тое, што хрышчэнская вада валодае асаблівай сілай, не згасае да нашага часу.