Нездарма кажуць, што бяда не ходзіць адна. За год перанесла дзве аперацыі ў абласной бальніцы. Лячэнне патрабавала значных матэрыяльных выдаткаў. Як добра, калі побач з табой чулыя і спагадлівыя людзі, якія прыйшлі на дапамогу.
Вялікі выбар тавараў у параўнанні з мясцовай крамай і ветлівыя адносіны да кліентаў вылучаюць паштальёна нашай вёскі Наталлю Іосіфаўну Дубейка. Цешыць утульнасцю і асартыментам мясцовае паштовае аддзяленне, якім загадвае Ванда Мікалаеўна Кавалеўская. Віншуем гэтых жанчын з Новым годам! Жадаем здароўя і аптымізму і надалей таксама каб радавалі сваіх кліентаў.
У Пад'ельцах жыве Ала Аляксандраўна Сінкевіч. Нарадзілася яна ў 1943-ім, праз год яе бацьку забралі на фронт, які загінуў дзесьці ў Прыбалтыцы. Маці адной давялося падымаць на ногі дзвюх дачушак. Старэйшай Ніне тады споўнілася тры гадкі. Аралі зямлю, трымалі гаспадарку, а дапамагаў іх маці яе брат Аляксандр з Новых Крукоў. Бавіліся некаторы час у дзядзькі і дзяўчаткі. Ужо пасля вайны пайшлі ў школу. Малодшая Ала вучылася добра, але не было за што асвойваць навуку. Ніна скончыла 7 класаў, паехала ў Рыгу. Ала пайшла працаваць на ферму. Даглядала спачатку цялят, а калі выраслі яны, то даглядала цялушак.
Упэўнена, што дабрыня і любоў уратуюць свет. Лічу сябе веруючай, таму тое, што чалавек можа вылечыцца, калі штодзённа будзе чытаць малітвы ад душы, гэта не проста словы. На жаль, наша імклівае жыццё часта прымушае людзей размаўляць паміж сабой у раздражнёным тоне. Не многія пры тым задумваюцца, што цяжкія словы вернуцца назад, яшчэ больш прыпраўленыя горыччу.
“Яна мудная, цудоўная, працавітая, уважлівая, чулая жанчына.” Так пяшчотна, з любоўю пачынае ліст падзякі сацыяльнаму работніку Святлане Іванаўне Цімафеевай ад сябе і ад тых, каго яна абслугоўвае ў в. Клётаў Двор, А. В. Навуменак.
Зіма выдалася снежнай, а таму цяжка ўявіць колькі сіл спатрэбілася Святлане, каб шасці чалавекам, якім аказвае дапамогу, раскапаць сцяжынкі да дарогі, да калодзежаў, да дрыварак. Робіць яна ўсё з добразычлівай усмешкай, напэўна, каб не паказаць пажылым людзям сваёй стомленасці.
Складанае і непрадказальнае наша жыццё. Чалавек ніколі не ведае, дзе і калі падпільнуе яго небяспека. Вось так неспадзявана напаткала бяда майго сына Алега—абсалютна здаровага 16-гадовага юнака. Вечарам у мінулую пятніцу прама на пешаходным пераходзе ля касцёла яго збіла машына. Маладое цела адфутболіла на некалькі метраў. Добра, што побач аказаліся людзі, на вачах якіх адбылося здарэнне, яны неадкладна выклікалі хуткую.
Хачу расказаць пра маладую сям’ю Цыцыных з Міёр. Алена—маці траіх дзяцей. Хоць і няшмат ёй гадоў, аднак вопыт па выхаванню малых ужо мае. Дарэчы, яна ніколі далёка не ад’язджала ад родных мясцін. Цяпер працуе намеснікам галоўнага бухгалтара на ААТ “Міёрскі камбікормавы завод”.
Жыхары вёскі Краснае выказваюць шчырую падзяку работнікам Наўгародскага сельскага Дома культуры Наталлі Пятроўне Сівой, Ганне Станіславаўне Беразоўскай, Алене Георгіеўне Купча, Святлане Чаславаўне Паперадзень і музыку Яўгену Мікалаевічу Пяткевічу за цудоўнае і змястоўнае свята вёскі. Гэтыя мілыя людзі знайшлі вольны час, каб падарыць нам прыемныя хвіліны адпачынку, на нейкія гадзіны забыцца пра напружанае сялянскае жыццё. Жадаем ім моцнага здароўя, плённай працы, бадзёрага настрою, аптымізму і творчага натхнення. Дарыце людзям радасць і цудоўны настрой. Не развітваемся, а чакаем штогод да сябе ў госці. Няхай добрая традыцыя працягваецца.
Як цяжка пераносіць небывалую спякоту гэтым летам! Наведваюся ў камерцыйныя магазіны, а там прыемная прахалода—выходзіць не хочацца. На жаль, іншая сітуацыя ў кааператыўных, у прыватнасці, у “Ветэране”. Зайшла на некалькі хвілін і ледзь не самлела, пакуль разлічылася за тавары. Бедны ж прадавец вымушаны цэлы працоўны дзень выносіць такія пакуты і адначасова быць матэрыяльна адказнай асобай. Не здзіўлюся, калі хтосьці з іх няправільна разлічыць пакупнікоў ці, што яшчэ горш, трапіць у бальніцу.