27 красавіка ў Відзах Браслаўскага раёна праходзіў занальны злёт юных інспектараў руху, што праводзіцца з падтрымкай і арганізацыяй ДАІ. Удзельнічалі ў ім падлеткі з Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінскага, Полацкага, Расонскага, Пастаўскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага і нашага раёнаў. Міёршчыну прадстаўляла каманда “Скрыжаванне” з СШ №2, якая стала лідарам на раённым этапе. Кіруе і займаецца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў спецыяльным гуртку настаўнік спецыяльнай падрыхтоўкі Леанід Леанідавіч Мятла.
Ганна Ліскова — ініцыятыўны і актыўны чалавек, яна ніколі не сядзіць склаўшы рукі. Заўсёды спяшаецца зрабіць не толькі тое, што належыць па абавязках інструктару-валеёлагу ЦРБ, але і штосьці больш — справы ў яе ладзяцца. Да мінулага года ўзначальвала пярвічку БРСМ у бальніцы, і цяпер цесна супрацоўнічае з райкамам грамадскага аб’яднання і аддзелам па справах моладзі райвыканкама.
Яшчэ нядаўна Сяргей Матэленак засынаў і прачынаўся па камандзе, заступаў у нарады, нёс варту на граніцы. Цяпер армейскія будні жывуць ва ўспамінах і прыходзяць у снах. У студзені з вайсковай часці ў Брэсце хлопец вярнуўся ў бацькоўскі дом у Міёры. Папоўніўся багаж жыццёвай мудрасці, пашырылася кола знаёмых і сяброў, а ў каляндары асабістых святаў з’явілася яшчэ адна дата — Дзень пагранічніка.
У РДК прайшоў раённы турнір інтэлектуальных гульняў "Брэйн-рынг". Удзельнічалі ў ім каманды працоўнай моладзі ў дзвюх падгрупах: сельскагаспадарчыя арганізацыі—райаграсервіс, ААТ "Узмёнскі край" і УП "Міёрскі"; прадпрыемствы раёна—ЖКГ, РВЭС, РВПС, ЦРБ, райспажыўтаварыства, зборная хлебазавода і РАНС.
Ужо два гады працуе ў райаграсервісе малады спецыяліст Дзмітрый Дашкоў. Хлопец займае пасаду начальніка лінейна-мантажнага ўчастка. Клапоціцца пра набыццё запчастак, вырашае многія арганізацыйныя пытанні, займаецца аховай працы. Работы шмат, бо спецыяльныя брыгады рамантуюць фермы, свідравіны. Стомленасць і задавальненне—найлепшыя паказчыкі таго, што работа начальніку ўчастка падабаецца.
Дзверы аддзялення раённага Цэнтра дзяцей і моладзі ў Дзісне адчыніліся ў верасні мінулага года. Размясціўся філіял у будынку былой школы-інтэрната. Цяпер у класах замест традыцыйных урокаў праходзяць заняткі гурткоў рознай накіраванасці. Навучыцца тут можна многаму: іграць на гітары, рабіць сваімі рукамі прыгожыя рэчы, разгадваць загадкі прыроды, рашаць складаныя галаваломкі.
На Дзень Канстытуцыі група школьнікаў, якія павінны былі атрымаць пашпарты — першы дакумент у дарослае і адказнае жыццё — завітала ў Мікалаёўскі СДК. Адкрылі праграму першы сакратар РК ГА БРСМ Марына Кашкур і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Радзіхоўскі. Яны прадставілі гасцей: старшыню райвыканкама Ігара Валер'евіча Кузняцова, начальніка аддзела ідэалагічнай работы Таццяну Алегаўну Стальмачонак, старшага інспектара групы па грамадзянстве і міграцыі, маёра міліцыі Алену Юр'еўну Ракшня.
Беларуская і нямецкая мовы, гісторыя, мастацкія творы пра Вялікую Айчынную вайну. Вось чым цікавіцца Вераніка Алеська, дзесяцікласніца Туркоўскай СШ. І гэта захапленне адлюстроўваюць не толькі выдатныя адзнакі ў дзённіку.
Вучні Новапагосцкай СШ з радасцю сустрэлі Тыдзень роднай мовы. Цікава праходзілі пасяджэнні яе аматараў, турніры знатакоў новага правапісу, забаўляльныя віктарыны і інш.