19 мая — Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту
Фізічная культура і спорт з’яўляюцца неад’емнай часткай культуры грамадства і самога чалавека. Яны служаць рознабаковаму фізічнаму і духоўнаму развіццю асобы, умацаванню здароўя, прафілактыцы захворванняў і фарміраванню здаровага ладу жыцця.
Здаецца, зусім нядаўна мы віталі ў нашым раёне вядомых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, якія падчас акцыі “Чытаем разам — чытаем па-беларуску!” наведалі Язненскую сярэднюю школу.
Гэтае свята важнае не толькі для сённяшніх школьнікаў, але і для дарослых, у памяці якіх назаўсёды засталіся многія моманты з іх далёкага піянерскага жыцця, калі чырвоны гальштук насілі штодзённа, бо быў ён не проста атрыбутам, а чымсьці нашмат большым.
За 15 год існавання музей горада Дзісна ўжо некалькі разоў мяняў месца жыхарства. Чарговы пераезд адбыўся мінулым летам з будынка былой васьмігодкі ў пакоі побач з Домам рамёстваў і філіялам Цэнтра дзяцей і моладзі. На новым месцы музей размяшчаецца ў пяці памяшканнях на другім паверсе. З 9 мая яго дзверы расчынены для наведвальнікаў. У ліку першых гасцей—экскурсійныя групы з Гродна і Жодзіна. Ды і мясцовым жыхарам цікава будзе завітаць на наваселле.
19 мая на фізкультурна-аздараўленчым комплексе будзе праведзены дзень адчыненых дзвярэй. З 10 да 14 гадзін жыхары райцэнтра і госці могуць наведаць бясплатна трэнажорную і гімнастычную залы, а таксама настольнага тэніса і більярда.
Дзень прызыўніка плюс акцыя ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама “Разам за правапарадак” — 8 мая гэтыя два мерапрыемствы зліліся ў адну цікавую і змястоўную праграму.
Дзень Перамогі — адметная дата для кожнага з нас, асабліва для ветэранаў, сем’яў загінуўшых, працаўнікоў тылу, вязняў, якіх у Дзісне — 22. На жаль, толькі 10 змаглі ўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах. Іх запрасілі 9 мая раніцай у гарвыканкам, дзе за кубачкам гарбаты прыгадалі падзеі мінулых гадоў, пагутарылі пра паўсядзённыя справы. Затым на аўтобусе ў суправаджэнні матацыклістаў святочная калона рушыла да магілы загінуўшых воінаў-вызваліцеляў, дзе адбыўся мітынг з удзелам мясцовых жыхароў і гасцей горада. Сюды прыйшлі прадстаўнікі ад кожнага працоўнага калектыву, дэпутаты гарадскога і раённага Саветаў, члены выканкама.
Творчая сям’я Філіпавых вядомая не толькі ў нас на Міёршчыне, але і ў рэспубліцы, нават за яе межамі. Сяргей — лаўрэат шматлікіх конкурсаў, Марына зусім нядаўна выступала ў Малдове, дзе на конкурсе заняла першае месца, Анастасія пакарыла Германію і Украіну, рыхтуецца да фестывалю ў Маладзечне, а Арсеній стаў сёлета пераможцам міжнароднага конкурсу “Залатая ліра Палесся”. Усе яны маюць шмат заслужаных узнагарод.