Интересно, задавался ли когда-нибудь кто-то из нас вопросам о преимуществах человеческой жизни?! Скорее всего, найдутся немногие, которые ответят положительно. Большинство же в недоумении пожмётплечами, промолчит, но мысленно подумает «А зачем мне забивать свою голову этими никчемными мыслями? У меня и так нормальная жизнь: учусь (если школьник или студент); работаю, есть семья или планирую в скором времени её создать и всё.
За студзень-сакавік 2012 года ў раёне нарадзілася 59 чалавек (летась за такі перыяд — 78), у тым ліку ў гарадах 29 (37), на вёсцы — 30 (41). За гэты ж час памерла 148 жыхароў Міёршчыны (летась — 181), сярод іх 34 (57) гараджане і 114 (124) вяскоўцаў. Такім чынам натуральнае змяншэнне колькасці насельніцтва сёлета склала 89 чалавек (летась — 103), гараджан паменела на 5 (20), а вяскоўцаў — на 84 (83).
Чарговы рэйд па вуліцах райцэнтра. Адразу трэба сказаць, што заўвагі, выказаныя ў папярэднім матэрыяле, у большасці выпраўлены. Так, кіраўніцтва ПМК-55 аператыўна ліквідавала звалку ля будаўнічай пляцоўкі. Прыслухаліся да заўваг жыхары райцэнтра. Абсалютная большасць іх хоча жыць прыгожа, каб і дамок, і тэрыторыя вакол яго радавалі вока. Фантазія бясконцая. Гаспадыні прыдумваюць узоры клумбаў, кветкавыя кампазіцыі. У першыя майскія дні паўсюдна гараджане працавалі на прысядзібных участках.
Уладзімір Ігнатавіч Шугальскі з вёскі Лыска Завуццеўскага сельсавета адважна ваяваў у часцях І Украінскага фронта. Юнаком трапіў у гаўбічную артылерыю, дзе быў сувязістам. Сандамірскі накірунак. Бесперапынныя баі. У гэтае пекла трапіў малады салдат. Пад кулямі ліквідаваў абрывы ліній сувязі. Пад варожым агнём натрапіў на міну, страціў нагу.
Трымаю ў руках апошнюю ўзнагароду Глафіры Васільеўны Качан (у дзявоцтве Рымдзёнак) — ордэн Парламенцкага цэнтра Расійскай Федэрацыі. Атрымала яго жанчына ў 2010 годзе. У суправаджальным лісце лаканічны запіс: “За вялікі асабісты ўклад у справу бяспекі краіны, ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі Расіі і Беларусі, за заслугі ў справе адраджэння нацыянальнай самасвядомасці”.
Лёс прыпадносіў Глафіры Васільеўне такія сюрпрызы, ад якіх складана было акрыяць.
Дасціпнасць і лёгкасць у зносінах характэрны для Веранікі. Адзінота ёй не па душы, таму ў госці да сяброў, на спектакль у тэатр або на сеанс у кіно ідзе з задавальненнем. Любіць ездзіць на курорты. Гэта паэтычная натура, якая марыць пра прыгожае жыццё, але ператварыць мары ў рэальнасць ёй удаецца нячаста.
Таліне Аляксандраўне Масіёнак у гэтым годзе прысвоена званне “Жанчына года Міёршчыны”. Яна яго заслужыла нялёгкай працай. Родам жанчына з Міёраў, вось тут, як кажуць, дзе нарадзілася — там і згадзілася. Пасля заканчэння школы паступіла ў Рыжскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. Пачынала самастойнае жыццё ў ашчадбанку кантралёрам.
23 красавіка нечаканы інфаркт спыніў сэрца былога першага сакратара Міёрскага райкама ЛКСМБ Уладзіміра Аркадзьевіча КАВАЛЁНКА.
У. А. Кавалёнак нарадзіўся 25 мая 1938 года ў вёсцы Карасі на Глыбоччыне. Пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута з дыпломам настаўніка матэматыкі і фізікі сярэдняй школы ён быў накіраваны на працу ў Гаравецкую васьмігодку тады Пліскага раёна.
Святлана Міхайлаўна Яроменак — загадчыца Дзісенскай гарадской бібліятэкі. Жанчына ў канцы 80-х мінулага стагоддзя закончыла бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры. Яе шляхам пайшлі родная сястра Людміла і стрыечная.