8270 10860 276 Главная Private Messages Search
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
Падпіска на раённую газеты Міёрскія навіны
 
Галоўная Кантакты Фотагалерэя Гісторыя газеты Рэдакцыя сёння Рэкламадаўцу Аб'явы Падпіска Электронное обращение
Обращаем Ваше ВНИМАНИЕ! С 9.11.2011 автобус на Минск в 7.20 ходит только по сб. и вс. подробности (02152)4-11-72
Навигация на сайте:
Сайт Раённай газеты "Міёрскія навіны" » Гісторыя газеты “Міёрскія навіны”
Поиск:
Навигация по сайту
Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Рознае...
Навіны
На Міёршчыне У свеце У рэспубліцы На Віцебшчыне
Архив новостей
Февраль 2012 (86)
Январь 2012 (139)
Декабрь 2011 (113)
Ноябрь 2011 (145)
Октябрь 2011 (106)
Сентябрь 2011 (90)
 
Календарь
«    Февраль 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
 
 
Праздники




 
Партнеры сайта



интернет магазин разработка
 
 
Гісторыя газеты “Міёрскія навіны”
 
Пад назвай “Бальшавіцкая трыбуна” вясной 1941 года пабачыў свет першы нумар раённай газеты.
На жаль, дакладная дата выхаду не вядомая, а з даваеннага тыражу захаваўся толькі №3 за 29 мая. Знойдзены ён быў сярод дакументаў калгаса “17-е Верасня”, схаваных на гарышчы сядзібы Лапацінскіх у Лявонпалі, дзе на той момант размяшчалася кантора гаспадаркі.



Цяпер нумар захоўваецца ў рэдакцыі газеты “Міёрскія навіны”. На той момант тыраж налічваў 1500 экземпляраў. Першым рэдактарам “Бальшавіцкай трыбуны” працаваў Міхаіл Раманавіч Шляхценка.

У гады вайны на базе партызанскай брыгады ім. Калініна, дзе была паходная друкарня, выходзіла газета “Кліч партызана”. Рэадагаваў яе Пётр Акімавіч Клінаў. Ён жа разам з наборшчыкам-друкаром Мікалаем Іванавічам Гайдарам 5 снежня 1944 года выпусціў першы пасляваенны нумар раённай газеты пад ранейшай назвай “Бальшавіцкая трыбуна”. Выходзіць яна стала рэгулярна два разы на тыдзень на адной восьмай друкаванага аркуша (памер стандартнага ліста для пішучай машынкі) і тыражом 1000 экземпляраў. Нумарацыю тады пачалі спачатку, бо архіўных матырыялаў, падшывак даваеннай газеты тады нідзе не знайшлі.


З успамінаў П.А. Клінава:
—Пераадольвалі шмат цяжкасцяў. На кані даводзілася ездзіць у Полацк за паперай і шрыфтамі. На гэта звычайна затрачвалася двое сутак. На кані вядома многа не прывязеш, таму ездзіць прыходзілася даволі часта. Самому трэба было “арганізоўваць” матэрыял для газеты, апрацоўваць яго, вычытваць, правіць. У асноўным факты перадаваліся з сельскіх Саветаў па тэлефоне…



З 25 снежня 1952 “(№103) і да 25 красавіка 1962 года газета мае “імя” “Зара камунізму”, а з 1 мая 1962—“Сцяг працы”. У 1990-ым зафіксаваны найбольшы тыраж выдання—8 748 экземпляраў. Значны перыяд газета была самаакупнай і друкавалася ва ўласнай друкарні, аднак гэта не заўсёды забяспечвала добрую акасць выдання і афармлення. У канцы 80-ых працэс друкавання пераносіцца ў
Наваполацкую ўзбуйненую друкарню, дзе пачало выкарыстоўвацца сучаснае афсетнае абсталяванне. Мясцовая ж тыпаграфія друкавала толькі бланкі, а ў 2000 годзе была зачынена.
Сучасная назва раённай газеты—“Міёрскія навіны” бярэ свой адлік з 1 студзеня 2001 года. Рэдакцыя пастаянна забяспечвае планавую колькасць нумароў у год—104. Праводзіцца поўная кампьютэрызацыя. Падтрымліваецца сувязь з актывам няштатных карэспандэнтаў—дарослымі і юнымі. Рэдакцыя і яе супрацоўнікі пастаянна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсах. Іх дасягненні адзначаны дыпломамі і граматамі. Двойчы ў 2005 і 2009 калектыў займаў другое месца на абласным конкурсе на лепшую тэматычную маладзёжную старонку, трэцяе (першыя два ўзялі абласныя выданні) — у 2011-ым. Адзначана дыпломам і старонка "Спартыўны клуб", якая не так даўно стала выходзіць у свет. У 2009 годзе другоемесца “Міёрскія навіны” занялі на абласным аглядзе-конкурсе ўжывання беларускай мовы мясцовым друкам “З беларускім словам”. Не раз адзначалася на высокім абласным узроўні старонка “Ахова прыроды” .
 

   
Панель управления
Надвор'е ў Міёрах
Курс валют
Курсы валют на www.ecopress.by
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
 
Опросы
Что необходимо, чтобы Миоры стал более комфортными для его жителей, интересными для гостей?

Навести порядок в каждом дворе
Обустроить места отдыха
Озеленить жилые микрорайоны
Построить спортивные объекты
Стилизовать микрорайоны

 
Гости стран
free counters
Популярные статьи
» "Доброта, внимание и понимание..."
» Наша Ельня
» “Цифра” на экране
» Ученики из Перебродья
» Деньги —больным
» В лучах Рождества
» Конкурс
» Невинные жертвы
» И любимые, и народные
» "Человек года Витебщины"
 
 

Главная Правила Статистика Обратная связь
Счётчик тИЦ PR Яндекс.Метрика
Миорский Райисполком
2010-2012 © редакция газеты "Миорские новости"
Разработка и поддержка сайта Miory.info   |