Прачытаў, што гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць”, выпушчаная да 1995 года, будзе дапоўнена і перавыдадзена. І гэта правільна, бо многае прапушчана, не ўлічана.
«История предков всегда любопытна для того, кто достоин иметь Отечество».
Н. М. КАРАМЗИН.
Непадалёку ад Язна знаходзіцца вёска Курылавічы. Яна мае даўнюю і цікавую гісторыю. Раскажу пра адну сям’ю з гэтых мясцін.
Калісьці ў Курылавічах быў маёнтак. Стаяў ён у вельмі прыгожым месцы, на высокім беразе рэчкі Іставіца. Драўляныя пабудовы згарэлі ў гады вайны. Аб маёнтку сёння мала што напамінае, хіба толькі рэшткі былых гаспадарчых пабудоў, млына, вялікае скляпенне, а яшчэ пахаванні ў двары Язненскай Спаса-Прэабражэнскай царквы. А вось пра гаспадароў маёнтка і сёння памятаюць старэйшыя жыхары Язна, Курылавічаў, навакольных вёсак.
Да 1939 года ў Дзісне была вуліца Свінская. Але жывёла тут ні пры чым. Справа ў тым, што шведы самі сябе называюць “свен”, “свенскере”. Адсюль пайшла і назва. Гэта азначае, што на вуліцы калісь жылі шведы, і ў памяці дзісенцаў такі факт надоўга захаваўся. Вось толькі з цягам часу “свенская” ператварылася ў “свінскую”.
Рада музеяў СШ №3, гурток “Арганаўты мінулага” працягваюць выпуск “Міёрскай даўніны”. На ахвяраванні добразычліўцаў штомесяц выходзіць надрукаванае на прынтары выданне ў 100-150 асобнікаў. Гэта чатыры аркушы, якія ўтрымліваюць звесткі пра дзейнасць краязнаўцаў, пра мінулае Міёршчыны. Вось некалькі скарочаных публікацый з апошніх нумароў “даўніны”.
Да 30-годдзя Вялікай Перамогі на старонках раённай газеты быў надрукаваны артыкул былога намесніка рэдактара Аляксея Пятровіча Кавалевіча “Хто яна, Ліза?” Расказвалася, што летам 1944 года часці Савецкай Арміі паўсюдна грамілі фашысцкіх захопнікаў. Людзі з нецярпеннем чакалі свайго вызвалення ад акупантаў. А тыя яшчэ больш звярэлі, чынілі над мірнымі жыхарамі расправы.
У першыя дні ліпеня 1944 года Міёры былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Чырвоная Армія ўпэўнена рухалася наперад, а ахову тылавых раёнаў бралі на сябе падраздзяленні НКУС. Абстаноўка тут яшчэ доўга заставалася напружанай, у лясах хаваліся паліцэйскія і дэзерціры, актыўна дзейнічалі нямецкія дыверсанты і проста бандыты...
27 студзеня вяскоўцы пахавалі Аркадзя Дзмітрыевіча Дрылу — ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Яго ратная служба пачыналася ў партызанах. Быў залічаны ў брыгаду “Кастрычнік”. Народныя мсціўцы рабілі вылазкі на чыгунку Зябкі-Круляўшчызна. Вытрымаў блакаду, у час якой загінула шмат баявых сяброў...
Дзісна — не толькі самы маленькі горад Беларусі, яшчэ гэта самы старажытны населены пункт нашага раёна. Археолагі сцвярджаюць, што ён быў заснаваны ў ХІ стагоддзі як фарпост палачанаў на Дзвіне, якая з’яўлялася адгалінаваннем шляху “з варагаў у грэкі”.
Толькі што мінулі Дзяды, час памінання продкаў. І я перабірала ў гэты дзень здымкі з сямейнага архіва, розныя дакументы, успамінала блізкіх. У руках затрымалася газета “Днястроўская праўда” — орган Ціраспальскага гаркама Камуністычнай партыі Малдавіі і гарадскога Савета за 8 жніўня 1985 года. Гэтыя пажаўцелыя лісты не выпадкова захоўваюцца такі час. У газеце змешчаны некралог Пятра Давыдавіча Юхно — чалавека цікавага лёсу.