Раённая газета “Міёрскія навіны” выходзіць двухколерная два разы на тыдні: у аўторак на 4-ох палосах, а ў суботу на 8-мі. Перыядычнае выданне самаакупнае, тыраж 4408 экземпляраў. На старонках газеты асвятляюцца грамадска-палітычнае і культурнае жыццё раёна, сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Пастаянна друкуюцца матэрыялы пад рубрыкамі: “У райвыканкаме”, “Афіцыйна”, “Прамая лінія”, “Адно акно”, “Дзяржкантроль”, “Землякі”, “Меркаванне”, “Людзі вёскі”, “Пошта”, “Кансультацыя”, “Экалогія”, “Парады ўрача”, “Спорт”, “Аграэкатурызм”, “Прадпрымальніцтва”, “Культура”, “Жывёлагадоўля”, “Пры пажары тэлефануйце 101” і іншыя.
Журналісты працуюць над падрыхтоўкай штомесячных тэматычных палос—прававой, маладзёжнай, спартыўнай, “Сямейны лад” і іншых, з такой жа перыядычнасцю выходзіць старонка празаічных і паэтычных твораў нашых чытачоў, раз у квартал бачыць свет рэлігійная—“Святло веры”, дзе размяшчаюцца арытыкулы, якія могуць зацікавіць вернікаў каталіцкага і праваслаўнага веравызнанняў. Адбітак на старонках газеты знаходзіць рознае жыццё. У цэнтры публікацый — чалавек з яго радасцямі і дасягненнямі, праблемамі і расчараваннямі. Менавіта таму раённая газета карыстаецца папулярнасцю ў насельніцтва Міёршчыны. У дадатак наладжана адваротная сувязь: пастаянна друкуюцца пісьмы і карэспандэнцыя чытачоў пад рубрыкай “Пошта”. Калі ліст мае праблемны характар, то адсылаецца на рэагаванне ў адпаведныя службы ці ўстановы, пасля чаго тлумачэнне і адказ друкуецца ў раёнцы. “Міёрскія навіны”—для Вас і пра Вас, дарагія чытачы.
адміністратар сайта Вольга Вішнеўская.
КАЛЕКТЫЎ РЭДАКЦЫІ:

Галоўны рэдактар: Леанід Аляксандравіч МАТЭЛЕНАК, тэл. 4-13-39.
Намеснік рэдактара: Наталія Леанідаўна СТАНКЕВІЧ, тэл. 4-12-57. Загадчыца аддзела пісьмаў і сацыяльнай сферы, адміністратар сайта: Вольга Іосіфаўна ВІШНЕЎСКАЯ, тэл. 4-19-67.

Адказны сакратар: Алена Уладзіміраўна ВАРОНІНА тэл. 4-12-57; Карэспандэнт (аддзел пісьмаў і сацыяльнай сферы): Людвіг Канстанцінавіч КАСАТЫ, тэл. 4-19-67.

Загадчыца аддзела прамысловасці і сельскай гаспадаркі: Эліза Генрыхаўна БЛАЖЭВІЧ, тэл. 4-12-57.

Карэспандэнт (аддзел прамысловасці і сельскай гаспадаркі): Эвеліна Паўлаўна БАГДАНОВІЧ, тэл. 4-12-57.

Рэдактар раённага радыё: Казімір Альбертавіч БЛАЖЭВІЧ, тэл. 4-90-84.

Галоўны бухгалтар: Антаніна Мікалаеўна НЯПОМНЯШЧАЯ і бухгалтар-касір: Валянціна Пятроўна АЛІСІЕНКА (прыём рэкламы і факс): тэл.4-13-39.

Старшыя аператары набору і вёрсткі: Таццяна Леанідаўна ЗАЯЦ і Надзея Пятроўна ЗАХАРЭНЬ

Вадзіцель:Раман Лёнгінавіч ЛАГУН. |
|