11 ліпеня прафесійнае свята адзначаюць работнікі падатковых органаў Ужо 20 гадоў у рэспубліцы паспяхова дзейнічае ведамства, без якога складана ўявіць сучаснае жыццё — гэта падатковая служба. Столькі ж часу яна існуе і ў райцэнтры. На здымку супрацоўнікі аддзела падаткаабкладання фізічных асобаў.
Сістэма падаткаабкладання бярэ пачатак з глыбокай старажытнасці. Падатковая ж служба Беларусі яшчэ зусім маладая, утварылася ў 1990 годзе і сёлета адзначае юбілей. Напярэдадні прафесійнага свята рэдакцыя пабывала ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Міёрскаму раёну і папрасіла яе начальніка Мікалая Вячаслававіча Лакотку расказаць пра тое, якімі клопатамі жыве гэта важная для раёна структура.
Прадстаўляем суразмоўцу Мікалай Вячаслававіч Лакотка ўраджэнец Міёршчыны. Па адукацыі фінансіст, у 1981 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт (нархоз). Працоўную кар’еру пачынаў галоўным бухгалтарам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі. У 1991-ым па запрашэнню начальніка падатковай інспекцыі У. М. Ступака перайшоў у гэту структуру. На першым часе займаў пасаду намесніка начальніка і ўзначальваў аддзел падаткаабкладання юрыдычных асоб, а ў маі 1998 года яго прызначылі на кіраўнічы пост. Узнагароджаны знакам “Выдатнік падатковай службы”.
Дзевяць дзён—з 23 да 31 ліпеня—будзе дзейнічаць у Новым Пагосце лагер працы і адпачынку “Дружба” кругласутачнага знаходжання. Райкам ГА БРСМ запрашае ў яго юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14-18 гадоў. (Пажадана, каб бацькі працавалі ў бюджэтнай сферы). Званіце па тэл. 4-98-70.
Не часта выпадае вяртацца з паездкі з добрым настроем. На гэты раз ён быў проста выдатны, бо адбылася сустрэча з працавітай, цудоўнай сям’ёй Бескаравайных з Чэрасаў. Некаторыя скардзяцца, што на вёсцы жыць цяпер немагчыма, бо заробкі малыя, праца цяжкая, з галечы не выбрацца ніяк...
У іх усё наадварот. І жыццё ў радасць, і даходы нармальныя, і прадуктаў хоць адбаўляй—усё ладзіцца. Адзінае, чаго не хапае, дык гэта часу. Патрэбна зрабіць так шмат, а дзень пралятае імгненна.
—Не паспееш азірнуцца,—шкадуе жанчына,—а ўжо і вечар. Яна, хударлявая з прыемным тварам, рухава складвала паперы, робячы неабходныя адзнакі ў іх. Вось так, стоячы за прылаўкам гандлёвай установы, між справай апавядала пра сябе, сваю сям’ю, работу і хатнюю гаспадарку. Побач ля маці вярцелася яе малодшая дачушка—11-гадовая Аленка, прыгожанькая, акуратненькая, з доўгай светлавалосай касой.
Міёрскі хлебазавод паступова пашырае рынкі збыту прадукцыі і цяпер рэалізуе яе не толькі ў гандлёвых установах раёна, але і за межамі. Напрыклад, штотыднёва, па аўторках і чацвяргах, чакаюць мясцовую выпечку ў ведамасных магазінах Варапаеўскага дрэваапрацоўчага камбіната і Пастаўскай мэблевай фабрыкі, а ўзамен прапануюць свае вырабы: шафы-купэ, корпусную і мяккую мэблю, камп’ютерныя сталы…
10 ліпеня народныя ўмельцы з райцэнтра адправяцца на кірмаш у горад майстроў, што разгортвае сваю дзейнасць на “Славянскім базары ў Віцебску”. Гэта Алена Эдвардаўна Батарчук з керамічнымі вырабамі, Алімпіяда Іосіфаўна Пятрова з вышыванымі карцінамі і майстры саломапляцення Баляслаў Часлававіч і Галіна Іосіфаўна Чарняўскія. Прыхапіўшы з сабой матэрыял для працы, яны, як і шматлікія іншыя ўдзельнікі кірмашу, будуць тварыць самабытныя рэчы на вачах гараджан і гасцей.
На базе падсобнай гаспадаркі камбікормавага завода “Павяцце” 2 ліпеня адбылася нарада-вучоба зоаветработнікаў гаспадарак раёна і лабарантаў па пытаннях якасці малака. Гэта звязана з укараненнем з 1 студзеня наступнага года новага тэхнічнага рэгламента ў гэтым напрамку. Наколькі важная праблема абмяркоўвалася, сведчыць той факт, што фармальнай прычынай вядомай беларуска-расійскай “малочнай вайны” стала менавіта ўкараненне суседзямі аналагічнага дакумента.
Яшчэ ў красавіку пачалася рэспубліканская акцыя “Пытанне Прэзідэнту”. Ва ўсіх школах былі ўстаноўлены спецыяльныя скрынкі, зборам выказванняў займаліся раённы савет піянерскай арганізацыі (В. Я. Міхайлава) і райкам ГА БРСМ (І. А. Чарняўская). Зваротаў у іх аказалася значна больш, а ў вобласць накіравалі 30.
З 9 па 15 ліпеня ў Віцебску будзе праходзіць чарговы міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Ён павінен быць бяспечным для гледачоў і гасцей. Вось таму просім усіх грамадзян, якія маюць звесткі ў адносінах асоб, што імкнуцца набыць, украсці ці вырабіць зброю, выбуховыя прыстасаванні, радыёактыўныя, бактэрыялагічныя і атручваючыя рэчывы або ўжо незаконна валодаюць імі, а таксама аўтараў ананімных пісьмаў, паведамляць па тэл. 4-12-02, 4-13-04 (крымінальны вышук), 4-14-32 ці па 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.